8 студзеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

8 студзеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

8 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,1721 да 2,1590 беларускага рубля. Еўра таксама патаннеў — з 2,4780 да 2,4709 рубля. Павялічыўся толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2182 беларускага (у пятніцу — 3,1781).

У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,37%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі