Вы тут

9 лістапада ў Беларусі вырас толькі курс долара

Фота: pixabay.com

Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 9 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
 
Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,1219 да 2,1336 рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,4250 да 2,4185 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1868 беларускага (у чацвер — 3,2034).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.