800 кітайцаў заўтра будуць святкаваць у Мінску прыход Новага года

Прыход Новага года адзначаць заўтра ў Мінску кітайскія студэнты, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Паводле месяцовага календара ён наступіў 26 студзеня.
Святкаваць прыход года Быка будуць і самі грамадзяне КНР і тыя, хто вывучае кітайскую мову ў БДУ. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", кітайскія і беларускія студэнты падрыхтавалі канцэрт, адбудзецца і прэзентацыя нацыянальнай кітайскай кухні.

У БДУ на факультэтах міжнародных адносінаў, філалагічным і эканамічным, Інстытуце журналістыкі і Інстытуце неперарыўнай адукацыі навучаюцца амаль 800 грамадзян Кітаю. А 100 грамадзян Беларусі вывучаюць кітайскую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі