8 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

8 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У чацвер, 8 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9789 да 1,9746 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1220 да 2,1262. Курс расійскага рубля сёння таксама вырас, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,1155 беларускага рубля (у сераду — 3,0954).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 7 снежня, курс долара ЗША вырас — з 1,9696 да 1,9789 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1197 да 2,1220.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі