Вы тут

8 лістапада ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Фота: pixabay.com

8 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
 
Курс долара ЗША вырас пасля зніжэння — з 2,1211 да 2,1219 рубля. Курс еўра таксама расце — з 2,4219 да 2,4250 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2034 беларускага (у аўторак — 3,2157).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.