8 ліпеня долар падаражэў на 14 рублёў, а еўра — на 92

У сераду, 8 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара вырас на 14 рублёў і складае 15 446, курс еўра вырас на 92 — да 17 046, курс расійскага рубля таксама вырас — з 269,56 да 270,12 беларускага рубля.

Нагадаем, у аўторак, 7 ліпеня, курс долара вырас на 32 рублі і складаў 15 432, курс еўра знізіўся на 73 — да 16 954, курс расійскага рубля знізіўся з 272,52 да 269,56 беларускага рубля.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі