8 чэрвеня ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

8 чэрвеня ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

У чацвер, 8 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8672 да 1,8733, курс еўра таксама вырас — з 2,1026 да 2,1080 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2894 беларускага (у сераду — 3,2982).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 7 чэрвеня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8674 да 1,8672 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1012 да 2,1026 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі