8 чэрвеня долар падаражэў на 96 рублёў, еўра патаннеў на 57

У панядзелак, 8 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара вырас на 96 рублёў і складае 15 412, курс еўра знізіўся на 57 — да 17 237 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 273,56 да 276,21 беларускага рубля.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,48%, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, у пятніцу, 5 чэрвеня, курс долара вырас на 186 рублёў — да 15 316, курс еўра — на 263 — да 17 294, курс расійскага рубля знізіўся на 0,8 і цяпер складае 273,56 беларускага рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі