7 жніўня долар патаннеў на 17 рублёў, а еўра вырас на 30

У пятніцу, 7 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар патаннеў на 17 рублёў — да 15 690, курс еўра павысіўся на 30 рублёў і складае 17 149. Курс расійскага рубля панізіўся з 246,12 да 245,54 беларускага.

Курс беларускага рубля за кошыку валют умацаваўся на 0,07%.

Нагадаем, у чацвер, 6 жніўня, долар падаражэў на 142 рублі — да 15 707, курс еўра павысіўся на 193 рублі і склаў 17 119, курс расійскага рубля панізіўся з 248,37 да 246,12 беларускага.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі