Новы рэкорд: курс долара пераваліў за 15 700 рублёў

У чацвер, 5 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 142 рублі — да 15 707, курс еўра павысіўся на 193 рублі і складае 17 119. А вось курс расійскага рубля панізіўся на 2,25 — да 246,12 беларускага.

Курс беларускага рубля за кошыку валют знізіўся на 0,25%.

Нагадаем, 5 жніўня долар падаражэў на 68 рублёў — да 15 565, курс еўра знізіўся на 62 рублі — да 16 926, курс расійскага рубля вырас з 246,21 за 248,37 беларускага рубля.

Фота: journalby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі