7 траўня еўра падаражэў на 190 рублёў, долар — на 10

У чацвер, 7 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар падаражэў на 10 рублёў — да 14 260, курс еўра вырас на 190 і складае 16 220 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 285,5 да 284 беларускіх рублёў.  

Нагадаем, у сераду, 6 траўня, долар патаннеў на 220 рублёў — да 14 250, курс еўра знізіўся на 30 і складаў 16 030 рублёў, курс расійскага рубля вырас на 5 — да 285,5 беларускага рубля.  

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі