7 траўня — Дзень радыё

7 траўня адзначаецца Дзень радыё. Гэта свята работнікаў усіх галін сувязі. Праўда, адзначаецца яно толькі ў былых савецкіх рэспубліках ды ў Балгарыі.  Паводле афіцыйнай савецкай версіі, 7 траўня (25 красавіка па старым стылі) 1895 рускі фізік Аляксандр Папоў сканструяваў першы радыёпрымач і ажыццявіў сеанс сувязі.

Што праўда, крытыкі адзначаюць, што першы сеанс радыёсувязі ажыццявіў першаадкрывальнік радыёхваляў Генрых Герц, а прымач Папова быў толькі ўдасканаленай мадыфікацыяй прымача Олівера Лоджа.  

Як паведамляе "Вікіпедыя", упершыню гэтая дата была ўрачыста адзначаная ў СССР у 1925 годзе, а з 1945-га свята адзначаецца штогод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі