7 сакавіка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх валют
![7 сакавіка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_1544610498_329049_big.jpg.webp?itok=mcmfbXlO)
7 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель другі дзень запар расце адносна ўсіх асноўных валютаў.
Курс долара ЗША знізіўся з 2,1414 да 2,1380 рубля, курс еўра — з 2,4202 да 2,4179 рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2429 беларускага (у сераду — 3,2518).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,18%.