7 красавіка першыя восем беларусаў паехалі на нафтарадовішчы Венесуэлы

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Брэсцкага будтрэста №8 Ігар Сільчанка.


Сільчанка: “Сёння а 13-й гадзіне першыя 8 чалавек, інжынерна-тэхнічных работнікаў, паехалі ў Венесуэлу. Тры месяцы вучылі іспанскую мову, з голаду не памруць. Паехалі яны туды на 3 месяцы на стажыроўку, будуць вучыцца ў іранскай кампаніі, засвойваць тэхналогіі, тэхніку, дакументацыю”.

Паволе І.Сільчанкі, праз 3 месяцы стажыровак беларускія спецыялісты пачнуць працу на “беларускіх” радовішчах у Венесуэле.