7 красавіка курс долара знізіўся на 144 рублі, курс еўра — на 94

7 красавіка курс долара знізіўся на 144 рублі, курс еўра — на 94

У чацвер, 7 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 144 рублі і складае 20 092, курс еўра знізіўся на 94 — да 22 883 рублі, курс расійскага рубля вырас — з 295,36 да 296,38 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 6 красавіка, курс долара знізіўся на 18 рублёў і складаў 20 236, курс еўра знізіўся на 31 рубель, да 23 008, курс расійскага рубля вырас — з 294,10 да 295,36 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі