Вы тут

5000 ахоўных камбінезонаў і масак везлі кантрабандай з Расіі ў Беларусь

Ахоўныя маскі / pskov.ru

Кантрабанду медыцынскіх тавараў спынілі пскоўскія мытнікі, паведамляе прэс-служба мытні. 

Яны не прапусцілі праз мяжу аўтамабіль, які кантрабандай вёз з Расіі ў Беларусь больш за 5000 ахоўных камбінезонаў, паўмасак і камплектаў для абароны дыхання.

Расійскі ўрад забараніў вываз масак і іншых сродкаў індывідуальнай абароны да 1 чэрвеня 2020 года. Дарэчы, адпаведныя меры ва ўмовах распаўсюду каранавіруса прыняў і беларускі ўрад. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.