50 гадоў таму The Beatles упершыню выйшлі на сцэну

Сёння, 17 жніўня спаўняецца 50 гадоў са дня, калі ў гамбургскім клубе "Індра" адбыўся першы канцэрт The Beatles.  Адзначым, што станаўленне легендарнай чацвёркі адбылося менавіта ў Германіі, дзе англійскія музычныя гурты ў той час былі вельмі запатрабаваныя. Менавіта ў Гамбургу ў гурт прыйшоў Рынга Стар, тут жа музыкі атрымалі і першы досвед працы ў студыі.

Клуб "Індра"

Пасля дэбютнага выступлення 17 жніўня 1960 году ў "Індры", The Beatles доўга гралі ў папулярным "Стар-клубе" Хорста Фішара, дзе да іх прыйшоў першы поспех і ў іншых клубах. З 60 да 62 году музыкі актыўна канцэртавалі ў Гамбургу. Гурт граў выключна чужыя песні, бо свае не былі запатрабаванымі, часам жыў ў кладоўцы за кінатэатрам і даваў канцэрты па 8 гадзін штодня. "Нас зрабіў Гамбург", - сказаў пазней Джон Ленан.

The Beatles, 1960 год

У памяць пра першы канцэрт у гэты дзень на сцэне клуба "Індра" будуць гучаць песні The Beatles, якіх яны там ніколі не гралі.

Фота: wikipedia.org, liverpool.fluxtime.com, lehighvalleylive.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі