5 снежня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

5 снежня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У панядзелак, 5 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9703 да 1,9706 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,1019 да 2,0897. Курс расійскага рубля сёння вырас, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0843 беларускага рубля (у пятніцу — 3,0717).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 2 снежня, курс долара ЗША вырас — з 1,9627 да 1,9703 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0815 да 2,1019.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі