Вы тут

5 ліпеня стартуе Міжнародны тыдзень беларускай культуры

Янка Купала / byculture.org

З 5 па 11 ліпеня вядомыя беларускія дзеячы культуры заклікаюць беларусаў Беларусі і свету далучыцца да Міжнароднаага тыдня беларускай культуры.

"Менавіта культура аб'ядноўвае нацыю. Яна — рухавік пераменаў, і яна — вартая сусветнай увагі", — нагадвае легенда беларускага року Лявон Вольскі.

У Міжнародным тыдні беларускай культуры можа ўзяць удзел кожны. Гэта можна зрабіць так: прачытаць верш Янкі Купалы "А хто там ідзе?" на мове той краіны, у якой вы жывяце і апублікаваць запіс з хэштэгам #standwithbelarus. Зладзіць Купалле, канцэрт, любую арт-акцыю — гэта ўжо, лічаць арганізатары (Беларуская рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай, НАУ і Каардынацыйнай радай), выдатны крок у бок беларускай культуры.

А 7 ліпеня — у Дзень нараджэння Янкі Купалы, Яна Чачота і Марка Шагала — стане Міжнародным Днём беларускай культуры. Падрабязна пра ініцыятыву — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.