5 кастрычніка долар падаражэў на 17 рублёў, а еўра — на 168

5 кастрычніка долар падаражэў на 17 рублёў, а еўра — на 168

У панядзелак, 5 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 17 рублёў — да 17 740, еўра падаражэў на 168 рублёў — да 19 951, курс расійскага рубля вырас з 268,70 да 270,30 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,52%.

Нагадаем, што ў пятніцу, 2 кастрычніка, курс долара вырас на 50 рублёў — да 17 723, еўра падаражэў на 86 рублёў — да 19 783, курс расійскага рубля знізіўся з 271,61 да 268,70 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі