4 траўня долар падаражэў на 30 рублёў, еўра — на 50

У панядзелак, 4 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар падаражэў на 30 рублёў — да 14 300, курс еўра вырас на 50 і складае 15 960 рублёў. Таргоў па расійскім рублі не было — ў Расіі выхадны дзень, курс па-ранейшаму складае 278,5 беларускага рубля.  

Нагадаем, у чацвер, 30 красавіка, на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 200 рублёў — да 14 270, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складаў 15 910 рублёў, расійскі рубель патаннеў з 280,5 да 278,5 беларускага рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі