4 ліпеня курс долара склаў 1,9979 рубля

4 ліпеня курс долара склаў 1,9979 рубля

У панядзелак, 4 ліпеня адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы, па выніках якіх Нацбанк вызначыў курсы новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 2,0053 да 1,9979 беларускага рубля, еўра знізіўся з 2,2210 да 2,2207 рубля, 100 расійскіх рублёў падаражэлі з 3,1212 да 3,1318 беларускага.

Нагадаем, што ў пятніцу, 1 ліпеня ў сувязі з дэнамінацыяй таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы не праводзіліся. Нацбанк тады вызначыў наступныя курсы валют: долар — 2,0053, еўра — 2,2210, 100 расійскіх рублёў — 3,1212 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі