35 супрацоўнікаў БДУІР абвясцілі бестэрміновую забастоўку

35 супрацоўнікаў БДУІР абвясцілі бестэрміновую забастоўку

35 супрацоўнікаў БДУІР абвясцілі бестэрміновую забастоўку. Яны напісалі паведамленне пра далучэнне з 26 кастрычніка да агульнанацыянальнага страйку. Супрацоўнікі ВНУ патрабуюць прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, вызваліць палітвязняў, спыніць гвалт сілавікоў, патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі і прызначэння новых выбараў.

Яшчэ ў панядзелак жадаючых далучыцца да забастоўкі сярод супрацоўнікаў БДУІР было каля 20 чалавек. Як бачым, іх колькасць павялічылася.

У кожнага выкладчыка, які далучаецца да забастоўкі, свае формы ўдзелу ў ёй. "Нехта не прымае працы і проста размаўляе на занятках на агульныя тэмы, — кажа выкладчыца БДУІР, якая папрасіла захаваць яе ананімнасць. — Іншы выдае заданне і сядзіць моўчкі. Іншы наогул не прыходзіць на заняткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі