30 сакавіка курс долара ўпаў на 129 рублёў

30 сакавіка курс долара ўпаў на 129 рублёў

У сераду, 29 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара упаў на 129 рублёў і складае 20 133, курс еўра наадварот вырас на 131 рубель — да 22 779 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 294,93 да 297,49 беларускага.

Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют знізіўся на 0,33%.

Нагадаем, што ў аўторак, 29 сакавіка, курс долара павысіўся на 143 рублі і складаў 20 262, курс еўра вырас на 154 — да 22 648 рублёў, курс расійскага рубля панізіўся з 296,95 да 294,93 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі