30 чэрвеня долар ў Беларусі патаннеў на 13 рублёў, еўра вырас на 36

У аўторак, 30 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара знізіўся на 13 рублёў і складае 15 333, курс еўра вырас на 36 — да 17 110, курс расійскага рубля знізіўся з 275,73 да 274,89 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак, 29 чэрвеня, курс долара вырас на 38 рублёў — да 15 346, курс еўра знізіўся на 191 рубель — да 16 974, курс расійскага рубля знізіўся з 278,59 да 275,73 беларускага рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі