29 траўня долар падаражэў на 80 рублёў, еўра — на 120

У пятніцу, 29 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Долар падаражэў на 80 рублёў — да 14 890, еўра — на 120 — да 16 300, курс расійскага рубля знізіўся з 283 да 280,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у чацвер, 28 траўня, курс долара вырас на 180 рублёў і складаў 14 810, курс еўра таксама рэзка падскочыў — на 210 рублёў — да 16 180, курс расійскага рубля знізіўся на 5 рублёў і складаў 283 беларускія рублі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі