29 студзеня ў Беларусі працягнулі рост курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 29 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,1523 да 2,1593 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе ўгору — з 2,4540 да 2,4695 рубля. Курс расійскай валюты зніжаецца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2558 беларускага (у панядзелак — 3,2649).

У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,11%.