29 студзеня долар і еўра зноў абваліліся

29 студзеня долар і еўра зноў абваліліся

У пятніцу, 29 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара рэзка знізіўся на 411 рублёў — да 20 823, курс еўра ўпаў на 495 і складае 22 623 рублі. Курс расійскага рубля ўзняўся з 274,29 да 276,39 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель вырас на 0,93%.

Нагадаем, што ў чацвер, 28 студзеня, курс долара знізіўся на 131 рубель — да 21 234, курс еўра паменшаў на 96 і склаў 23 118 рублёў, курс расійскага рубля істотна вырас — 270,78 да 274,29 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі