29-гадовы жыхар Барысава збег з-пад варты

29-гадовы жыхар Барысава збег з-пад варты

29-гадовы жыхар Барысава збег з-пад варты. Здарэнне адбылося 26 ліпеня. Мужчына — абвінавачаны па крымінальнай справе аб здзяйсненні маёмасных злачынстваў. Пракурор даў санкцыю на заключэнне яго пад варту. Аднак зламысніку ўдалося ўцячы ад міліцыянераў. Яго затрымалі ўжо на наступны дзень — ён хаваўся па месцы жыхарства свайго знаёмага ў Барысаве. У дачыненні мужчыны распачалі чарговую крымінальную справу, на гэты раз па артыкуле "уцёкі з-пад варты", інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі