28 верасня долар патаннеў на 16 рублёў, а еўра падаражэў на 60

28 верасня долар патаннеў на 16 рублёў, а еўра падаражэў на 60

У панядзелак, 28 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 16 рублёў — да 17 691, еўра падаражэў на 60 рублёў — да 19 776, курс расійскага рубля вырас з 269,18 да 270,14 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,21%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 25 верасня, курс долара вырас на 35 рублёў — да 17 707, еўра патаннеў на 77 рублёў — да 19 716, курс расійскага рубля вырас з 265,55 да 269,18 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі