28 траўня долар падаражэў на 180 рублёў, еўра — на 210

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Курс долара 28 траўня падняўся адразу на 180 рублёў і склаў 14 810. Курс еўра таксама рэзка падскочыў — на 210 рублёў і еўрапейская валюта цяпер каштуе 16 180 беларускіх рублёў. Пры гэтым кошт расійскага рубля гэтаксама рэзка знізіўся — на 5 рублёў і цяпер складае 283 беларускія рублі.

Нагадаем, у сераду, 27 траўня, долар падаражэў на 100 рублёў — да 14 630, курс еўра вырас на 110 — да 15 970 рублёў. Расійскі рубель знізіўся з 289 да 288 беларускіх рублёў.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі