28 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

На Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША аднавіў рост — з 2,1516 да 2,1523 беларускага рубля. Курс еўра вырас сінхронна з ім — з 2,4364 да 2,4540 рубля. Курс расійскай валюты пайшоў наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2649 беларускага (у пятніцу — 3,2661).

У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,11%.