28 сакавіка ў Беларусі зноў вырас толькі курс долара
![28 сакавіка ў Беларусі зноў вырас толькі курс долара](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-2803.jpg.webp?itok=9WYDpdZU)
28 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,1269 да 2,1288 рубля, курс еўра пайшоў наніз — з 2,3951 да 2,3937 рубля. Курс расійскай валюты таксама падае: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2815 беларускага (у сераду — 3,2906).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,11%.