28 сакавіка курс долара знізіўся на 113 рублёў, курс еўра — на 85

28 сакавіка курс долара знізіўся на 113 рублёў, курс еўра — на 85

У панядзелак, 28 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 113 рублёў і складае 20 119, курс еўра знізіўся на 85 — да 22 494 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 295,24 да 296,95 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 25 сакавіка, курс долара знізіўся на 46 рублёў і складаў 20 232, курс еўра знізіўся на 44 — да 22 579 рублёў, курс расійскага рубля падрос — з 293,95 да 295,24 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі