27 траўня долар падаражэў на 100 рублёў, еўра — на 110

У сераду, 27 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Долар падаражэў на 100 рублёў — да 14 630, курс еўра вырас на 110 — да 15 970 рублёў. Расійскі рубель знізіўся з 289 да 288 беларускіх рублёў.

Такім чынам беларускі рубель знізіўся на 0,27% да кошыка валют.

Нагадаем, у аўторак, 26 траўня, курс долара вырас на 120 рублёў — да 14 530, курс еўра павысіўся на 40 рублёў — да 15 860, а вось курс расійскага рубля не змяніўся — застаўся роўны 289 беларускім рублям.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі