27 студзеня долар вырас на 114 рублёў, а еўра — на 126

27 студзеня долар вырас на 114 рублёў, а еўра — на 126

У сераду, 27 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 114 рублёў і складае 21 365, курс еўра вырас на 126 і складае 23 214 рублёў, курс расійскага рубля рэзка вырас — з 260,03 да 270,78 беларускага.

Беларускі рубель у дачыненні да кошыку валют аслабеў на 1,96%.

Нагадаем, што ў аўторак, 26 студзеня, курс долара вырас на 505 рублёў і склаў 21 251, курс еўра вырас на 663 і да 23 088 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 266,60 да 260,03 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі