27 сакавіка ў Беларусі вырас толькі курс долара
![27 сакавіка ў Беларусі вырас толькі курс долара](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-2703.jpg.webp?itok=WyA8qUE6)
Па выніках таргоў, якія прайшлі 26 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1163 да 2,1269 рубля, курс еўра не змяніўся — 2,3951 рубля. Курс расійскай валюты панізіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2906 беларускага (у аўторак — 3,2945).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,07%.