Вы тут

27 ліпеня будзе да +33, месцамі — моцныя залевы

Спёка і залевы чакаюцца 27 ліпеня / БЕЛТА

У аўторак, 27 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Месцамі прагназуюцца моцныя залевы, удзень у асобных раёнах выпадзе град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты — да 15-20 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць  15-21 цяпла, удзень будзе +27...+33.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.