27 красавіка долар і еўра падаражэлі на 200 рублёў

У панядзелак, 27 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар падаражэў на 200 рублёў — да 14 440, курс еўра таксама вырас на 200 — да 15 700 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 284 да 279,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у пятніцу, 24 красавіка, долар патаннеў на 120 рублёў — да 14 240 рублёў, курс еўра наадварот рэзка вырас адразу на 170 рублёў і складаў 15 500 рублёў. Курс расійскага рубля ўмацаваўся на 4,5 беларускіх рубля — да 284.

Нацбанк Беларусі мае намер узмацняць гнуткасць абменнага курсу

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі