26 сакавіка Вікторыя Азаранка згуляе з Агнешкай Радваньскай

26 сакавіка Вікторыя Азаранка згуляе з Агнешкай Радваньскай

26 сакавіка беларуска Вікторыя Азаранка згуляе з Агнешкай Радваньскай з Польшчы. Гэта будзе паядынак 1/8 фіналу на тэнісным турніры ў Маямі. Ён пачнецца прыблізна ў 22:00 па беларускім часе. Азаранка на сённяшні дзень займае ў рэйтынгу WTA 186-е месца, Радваньска — 32-е.

На турніры ў Маямі Вікторыя Азаранка ўжо абыгрывала больш рэйтынгавых саперніц — 44-ю ракетку свету Кэтрын Бэліс з ЗША (6:3, 6:0), 15-ю ракетку свету амерыканку Мэдысан Кіз (7:6, 2:0, у другім сэце саперніца не змагла працягваць барацьбу), 17-ю ў рэйтынгу Анастасію Севаставу з Латвіі (3:6, 6:4, 6:1).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі