25 траўня долар і еўра зноў патаннелі

25 траўня долар і еўра зноў патаннелі

У сераду, 25 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 56 рублёў і складае 19 703, курс еўра патаннеў на 137 — да 21 965 рублёў, курс расійскага рубля рэзка вырас — з 294,53 да 299,03 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да курса валют на 0,34%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 24 траўня, курс долара ЗША вырас на 79 рублёў і складаў 19 759, курс еўра вырас на 1 — да 22 102 рубля, курс расійскага рубля таксама вырас — з 293,58 да 294,53 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі