24 траўня курс долара вырас на 79 рублёў, курс еўра — на 1

24 траўня курс долара вырас на 79 рублёў, курс еўра — на 1

У аўторак, 24 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 79 рублёў і складае 19 759, курс еўра вырас на 1 — да 22 102 рубля, курс расійскага рубля таксама вырас — з 293,58 да 294,53 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да курса валют на 0,25%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 23 траўня, курс долара ЗША вырас на 72 рублі і складаў 19 680, курс еўра вырас на 104 рублі — да 22 101, курс расійскага рубля знізіўся — з 295,42 да 293,58 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі