23 траўня курс долара вырас на 72 рублі, курс еўра — на 104

23 траўня курс долара вырас на 72 рублі, курс еўра — на 104

У панядзелак, 23 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 72 рублі і складае 19 680, курс еўра вырас на 104 — да 22 101 рубля, курс расійскага рубля знізіўся — з 295,42 да 293,58 беларускага.

Рэдкі выпадак — беларускі рубель да кошыка валют не змяніўся.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 20 траўня, курс долара ЗША вырас на 16 рублёў і складаў 19 608, курс еўра вырас на 5 рублёў — да 21 997, курс расійскага рубля знізіўся — з 296,02 да 295,42 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі