24 лістапада ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

24 лістапада ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У чацвер, 24 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9514 да 1,9647 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0720 да 2,0705. Курс расійскага рубля таксама знізіўся: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0410 беларускага (у сераду было 3,0468).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 23 лістапада, курс долара вырас — з 1,9447 да 1,9514 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0617 да 2,0720.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі