23:44 Уручаная ўзнагарода ім. Л.Сапегі

Язэп Янушкевіч, пісьменнік, перакладчык і архівіст, атрымаў ганаровую ўзнагароду імя Льва Сапегі за выданне ў 1998 годзе трохмоўнай, польска-беларуска-расійскай кніжкі "Пан Тадэуш".

Яе ўручэнне адбудзецца сёння ў вялікай залі сэнату варшаўскага універсітэту.

Узнагарода імя Сапегі заснаваная польскімі ўнівэрсытэтамі, - варшаўскім, кракаўскім, познаньскім, уроцлаўскім і беластоцкім, - ды ўручаецца штогод за выбітныя заслугі ў разьвіцці грамадзянскай супольнасці.

Лаурэаты ўзнагароды атрымліваюць магчымасьць навуковай працы ды тэматычных выступаў у згаданых ВНУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі