23 студзеня ў Беларусі патаннеў долар
![23 студзеня ў Беларусі патаннеў долар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-1101.jpg.webp?itok=iZeUvdOk)
23 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,1556 да 2,1539 беларускага рубля. Курс еўра не змяніўся — як і ўчора, ён складае 2,4471 рубля. Курс расійскай валюты павялічыўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2489 беларускага (у аўторак — 3,2401).
У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,11%.