24 ліпеня долар падрос на 12 рублёў, а еўра патаннеў на 64 рублі

У пятніцу, 24 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 12 рублёў — да 15 120, курс еўра знізіўся на 64 рублі і 16 551, курс расійскага рубля знізіўся з 263,30 да 260,36 беларускага рубля.

Нагадаем, у чацвер, 23 ліпеня, долар патаннеў на 89 рублёў і складаў 15 108, курс еўра не змяняўся і складаў 16 615, курс расійскага рубля знізіўся з 266,22 да 263,30 беларускага рубля.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі