23 ліпеня долар патаннеў на 89 рублёў

У чацвер, 23 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар патаннеў на 89 рублёў — да 15 108, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складае 16 615, курс расійскага рубля знізіўся з 266,22 да 263,30 беларускага рубля.

Нагадаем, у сераду, 22 ліпеня, долар патаннеў на 3 рублі і складаў 15 197, курс еўра вырас на 129 рублёў — да 16 615, курс расійскага рубля знізіўся з 266,51 да 266,22 беларускага рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі