23-гадовы ўкраінец выдаваў сябе за школьніка, каб застацца ў ЗША

23-гадовы ўкраінец выдаваў сябе за школьніка, каб застацца ў ЗША

23-гадовы ўкраінец Артур Самарын выдаваў сябе за школьніка Ашэра Потса ў Пенсільваніі, каб застацца ў ЗША. Ён выкарыстаў падробленыя дакументы пасля таго, як яго віза скончылася. Паліцыя горада Гарызбург затрымала мужчыну і выставіла абвінавачванні ў крадзяжы асабістых дадзеных і падробцы дакументаў, паведамляе Радыё Свабода.

Як стала вядома, украінец паступіў ў 2012 годзе па падробленых дакументах. Яму заставалася менш за чатыры месяцы да выпуску. Вучыўся Самарын выдатна, працаваў у мясцовай дабрачыннай арганізацыі, якая прадстаўляе ежу бедным, выступаў на форуме супраць гвалту, а таксама ўдзельнічаў у праграмах папярэдняй падрыхтоўкі афіцэраў амерыканскай арміі і флоту. Яго паважалі, называлі "ідэальным прыкладам для пераймання".

Паліцыя шукае саўдзельнікаў украінца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі