23-гадовы мінчук скраў 50 мабільнікаў

23-гадовы мінчук скраў 50 мабільнікаў

Адразу 50 мабільнікаў былі выкрадзеныя 14 ліпеня з адной з рамонтных майстэрняў сталіцы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пра здарэнне ў міліцыю паведаміў работнік майстэрні. Мужчына распавёў, што ў пятніцу, 13 ліпеня, а 16-й гадзіне ён зачыніў ўваходныя дзверы павільёна, апусціў ралеты і сышоў з майстэрні. Вярнуўшыся зранку, ён пабачыў, што ралеты і дзвярны замок пашкоджаныя, а аконная шыба — выбітая. На сталах не было каля 50 мабільнікаў.

Эксперты выявілі на месцы злачынства сляды рук. Адбіткі вывелі на 23-гадовага мінчука. Яго затрымалі. Вядома, што хлопец раней неаднаразова судзімы за падобныя ўчынкі.

На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае — чатыры гады пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі